Ва Украіне адарвалі галовы помніку Леніну і Крупскай + фота
25.02.2013 / 13:29
У вёсцы Кастрычніцкае Палтаўскай вобласці адарвалі галовы на помніку Уладзіміру Леніну і ягонай жонцы Надзеі Крупскай.
Асобы, якія здзейснілі акт вандалізму, устанаўлiваюцца.
15 лютага помнік Леніну быў знесены ў горадзе Ахтырка Сумскай вобласці. За гэтай акцыяй стаялі актывісты нацыяналістычнай партыі «Свабода».