Іранцы прадалі «Онэрбанк» немцу і туркмену

На банк былі накладзеныя санкцыі ЗША.

25.02.2013 / 14:07

Беларускі банк «Онэрбанк» змяніў сваіх акцыянераў. Раней 100% яго акцый валодалі іранскія банкі.
Пасля таго, як у 2010 годзе на «Онэрбанк» былі накладзеныя санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША, яго праца ўскладнілася.
Цяпер 94% акцый банка прададзеная грамадзяніну Германіі Х. М. Танха,
а рэштай будзе валодаць кампанія «Іст Трэйд Компані», якая кантралюецца туркменам Я.Аматунянам.

ЯМ