40% расіянаў лічаць «Адзіную Расію» партыяй «жулікаў і злодзеяў»

25.02.2013 / 20:51

40% расіянаў згодныя з лозунгам, што «Адзіная Расія» — партыя жулікаў і злодзеяў», сведчаць вынікі апытання, праведзенага ў сярэдзіне лютага сацыёлагамі Левада-цэнтра.

Такая ж колькасць не згодная з такой фармулёўкай.

Яшчэ 20% апытаных не змаглі адказаць на пытанне.

У красавіку 2011 года лозунг падтрымлівалі крыху больш за 30% рэспандэнтаў, не згаджаліся з ім — 45%.

Выраз «партыя жулікаў і злодзеяў» у дачыненні да «Адзінай Расеі» атрымаў распаўсюд пасля таго, як блогер Аляксей Навальны ужыў яго ў эфіры радыёстанцыі «Фінам ФМ», адзначыўшы, што гэта яго «ацэначнае меркаванне».

Як паведамляецца на сайце Левада-цэнтра, апытанне было праведзена 15–18 лютага паводле рэпрэзентатыўнай усерасійскай выбаркі гарадскога і сельскага насельніцтва сярод 1600 чалавек.