На манетах еўра можа з’явіцца «Пагоня»
Літва пераходзіць на еўра з 2015 года.
27.02.2013 / 10:55
Урад Літвы зацвердзіў план пераходу краіны на еўра з 2015 г.Ідэю падтрымала прэзідэнт краіны Даля Грыбаўскайце, звяртаючыся да журналістаў пасля сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Херманам ван Рампеем, паведамляе Delfi са спасылкай на BNS.
На думку Грыбаўскайце, Літву не павінна напалохаць неспакойная сітуацыя на поўдні Еўропы, перадусім у Італіі, якая пасля парламенцкіх выбараў апынулася ў тупіку.
Цяпер еўра выкарыстоўваецца ў 17 краінах ЕС зКаб уступіць у еўразону, дзяржава павінна адпавядаць шэрагу патрабаванняў, у тым ліку крытэрам па дэфіцыту дзяржфінансаў, інфляцыі і запазачынасці.27-мі .
Галоўная праблема Літвы — высокая інфляцыя, звяртае ўвагу Delfi.
У 2012 г. гадавая інфляцыя ў Літве склала 2,6%, у студзені 2013 г. 0,2%.
Зрэшты, нам бы іх праблемы. У Беларусі толькі за студзень 2013 г. інфляцыя склала 3%, тады як за 2012 год — 21,8%.
Цікава, што ў выпадку пераходу Літвы на еўра на еўрапейскіх манетах можа з’явіцца «Пагоня».Рэч у тым, што манеты са сваёй сімволікай выдаюць усе краіны еўразоны.