Справа на жанчыну, што «прысвоіла» сумку з 16 тыс. далярамі ў Івацэвічах, спынена
27.02.2013 / 09:51
Івацэвіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта спынена справа паводле арт. 215 Крымінальнага кодэкса (прысваенне знойдзенай маёмасці) у дачыненні да56-гадовай мясцовай жыхаркі, якая на рынку знайшла сумку з буйной сумай грошай і прысвоіла іх.
Як паведаміў пракурор Івацэвіцкага раёна Ігар Колбік, гэта адбылося днём 20 снежня 2012 года на рэчавым рынку ў Івацэвічах. Мясцовы індывідуальны прадпрымальнік, які працуе на рынку, у гэты дзень прынёс з сабой жаночую сумку, у якой знаходзілася 13 тыс. долараў ЗША і 25 млн. рублёў.
Сумку ён паклаў у кардонную каробку, якая ляжала паміж двума павільёнамі насупраць яго гандлёвай палаткі. Мужчына пайшоў з рынка і пакінуў грошы без нагляду. Вярнуўшыся прыкладна праз гадзіну, выявіў, што сумка з грашыма з кардоннай скрынкі знікла.
ПраведзеныяУ гэты ж дзень пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. На падставе яго заявы была распачата крымінальная справа.
«16 лютага ў дзяжурную часць Івацэвіцкага РАУС звярнулася
Жанчына прынесла з сабой у міліцыю 13 тыс. долараў ЗША. Патрачаныя 25 млн. рублёў на працягу некалькіх дзён былі сабраны яе сваякамі і таксама вернуты пацярпеламу.
Як адзначыў пракурор раёна, поўнае пакрыццё прычыненага злачынствам урону, станоўчая характарыстыка, хадайніцтва пацярпелага аб вызваленні жанчыны ад крымінальнай адказнасці з’явіліся падставай для прыняцця рашэння следчым аб спыненні вытворчасці па крымінальнай справе і вызваленні гэтай грамадзянкі ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з прымірэннем бакоў.
«Пракуратура Івацэвіцкага раёна, вывучыўшы матэрыялы крымінальнай справы і законнасць прынятага рашэння аб яго спыненні, з ім пагадзілася», — сказаў Колбік.