Кваснеўскі вырашыў вярнуцца ў палітыку
Экс-прэзідэнт Польшчы Аляксандр Кваснеўскі абвясціў пра намер удзельнічаць у падрыхтоўцы да выбараў у Еўрапарламент у траўні 2014 года.
27.02.2013 / 09:59
«Польская дэмакратыя патрабуе моцнага левага цэнтра, — сказаў Кваснеўскі на
Ён дадаў, што сам яшчэ не прыняў рашэння балатавацца ў Еўрапарламент.
Партнёрам па новай выбарчай ініцыятыве Кваснеўскі абраў Рух Палікота, які заняў трэцяе месца на выбарах у сейм восенню 2011 года. Да гэтага ён паспрабаваў аб’яднацца з былымі аднапартыйцамі з Саюза дэмакратычных левых сіл, але дамовіцца не атрымалася.
Таксама да фармавання выбарчага спісу Кваснеўскі прыцягнуў двух сваіх старых паплечнікаў — дэпутата Еўрапарламента Марка Сіўца і сябра партыі «Саюз дэмакратычных левых сіл» Рышарда Каліша.
Нагадаем, Кваснеўскі, які займаў пасаду прэзідэнта з 1995 па 2005 год, абвясціў пра сыход з палітыкі ў 2007 годзе пасля няўдачы створанага з яго ўдзелам палітычнага блока на выбарах у польскі сейм.