«Народная газета»: У далярах жыве вераломны грыбок, які псуе купюры
27.02.2013 / 10:34
«Народная газета» піша, што беларусы няправільна перахоўваюць даляры. Іх псуе вераломны грыбок. У выніку, людзям даводзіцца мяняць у банках даляры і плаціць камісію.
Выданне спасылаецца на каментар кандыдата біялагічных навук Вольгі Гапіенкі. Яна сцвярджае, што
галоўная прычына псавання даляравых купюр — парушэнне ўмоваў захоўвання: нізкая тэмпература, высокая адносная вільготнасць і адсутнасць вентыляцыі.
Цікава, што тэхналогія вырабу еўра і беларускага рубля крыху іншая, яна прадугледжвае больш трывалыя валокны, недаступныя для разбуральных працэсаў