Абама адкрые помнік Розе Паркс
Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў сераду возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця ў будынку Кангрэса помніка Розе Паркс — афраамерыканцы, якая ў 1955 годзе адмовілася саступіць месца ў аўтобусе белым пасажырам і тым самым паклала пачатак барацьбе цемнаскурых амерыканцаў за свае правы.
27.02.2013 / 11:35
На адкрыцці помніка Абама выступіць з прамовай, паведамляе Белы дом.
Учынак Розы Паркс хоць і не быў першым такога кшталту, але выклікаў байкот аўтобусных лініяў горада Мантгомеры (Алабама), які, у сваю чаргу, прынёс вядомасць іншаму легендарнаму праваабаронцу — Марціну Лютэру Кінгу.
Роза Паркс пасля атрымала шмат узнагародаў. А знакаміты аўтобус дагэтуль стаіць у музеі Генры Форда ў штаце Мічыган.