4 сакавіка «Беларусь-2» пачне трансляцыі WTA-тура (тэніс)
27.02.2013 / 11:52
паведаміў на форуме «Прессбола» намеснік дырэктара галоўнай дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Казюкевіч.З 4 сакавіка, пачынаючы з турніра ў
Індыян-Уэлсе , на тэлеканале«Беларусь-2» пачнуцца трансляцыі матчаўWTA-тура ,
Будуць паказаны ўсе матчы Вікторыі Азаранкі, мінімум па адным матчы чвэрцьфіналу, паўфіналу і фінал. Што ў запісе, што ў прамым эфіры — будзе вырашацца па сітуацыі.
***
У 2013 г. ён уключае: 4 турніры Вялікага Шлема [наступны -- Ралан Гарос у Францыі ў чэрвені],
22 турніры з серыі «прэм’ер» (5 турніраў з прызавым фондам $ 2 216 000: у Досе (выйграла Азаранка), Рыме, Цынцынаці, Таронта/Манрэалі і Токіа) і 12 турніраў з прызавым фондам $ 681 000 — 2 000 000 млн, а таксама Фінал сусветнага тура ў Стамбуле.
У мінулым годзе на турніры ў Індыян-Уэлсе (Каліфорнія) Вікторыя Азаранка перамагла.