Кантракты на долевае будаўніцтва будуць заключацца на ўмовах нязменнай цаны і жорсткіх тэрмінаў будаўніцтва
27.02.2013 / 12:24
Пра гэта паведаміў сёння журналістам ва ўрадзе намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.
Калі тэрміны не вытрымліваюцца, наступнае будаўніцтва забудоўшчык будзе ажыццяўляць за свае сродкі. Аналагічныя ўмовы будуць дзейнічаць і ў дачыненні да жылля, якое будуецца на аснове дзяржзаказу.