У Горадні зьнесены чарговы гістарычны будынак

Разбурэньні ў горадзе працягваюцца.

01.08.2007 / 15:57

У Гродне зруйнавалі камяніцу канца ХІХ стагоддзя на вул.Найдуса, 1, разбураны дах на доме канца ХІХ стагоддзя па вул.Урыцкага. За гэтыя камяніцы змагаліся маладыя актывісты кампаніі «Уратуем Горадню ад разбурэння».

Нагадаем, што рэканструкцыю гістарычнай часткі Гродна гарадскія ўлады пачалі ўвесну 2005 года. З таго часу з гістарычнай мапы горада зніклі больш за 20 будынкаў XIX‑пач.XX стст., знішчана гістарычная планіроўка Савецкай плошчы, знішчаны археалагічныя пласты XV‑XIX стст. Паводле чарговага рашэння гарадскіх уладаў, ухваленага ў красавіку бягучага году Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, у бліжэйшы час у гістарычнай частцы горада будуць знесеныя больш за 70 будынкаў XVIII‑пач.XX стст.