2,5 млн штрафу выплаціць мінская фірма за аб'яву пра пошук дзяўчынкі

27.02.2013 / 16:03

Такое рашэнне было прынята ў дачыненні да кампаніі, якая рэкламавала свае паслугі аб’явамі ў выглядзе арыенціровак аб пошуку чалавека. Гісторыя тады абурыла не толькі звычайных грамадзян, але і прадстаўнікоў Міністэрства гандлю. Апошнія і падалі пазоў на фірму ў суд.

Пра рашэнне суда, які адбыўся ўчора, нам расказала прадстаўнік дабраахвотнага пошуковага атраду «ЛізаАлерт» Наталля Бортнік, якая выступала там у якасці сведкі:

— Кампанію абвінавачвалі па двух артыкулах — парушэнне заканадаўства аб рэкламе і падмане спажыўцоў. Прадстаўнік кампаніі адразу прызнаў віну. У выніку далі 2,5 мільёна штрафу. Хоць гэта і не шмат, але вельмі важна, што людзям паказалі: рабіць такія ўчынкі няправільна.
Людзей, якія сапраўды шукаюць зніклых, у нас мала. А вось такіх «прыкалістаў», на жаль, шмат. Добра, што дзяржаўныя ўстановы, у прыватнасці Міністэрства гандлю, не пакінулі гэтую сітуацыю без ўвагі.

Нагадаем, 21 студзеня мінчанін Антон даслаў у Tut.by здымак аб’явы, якую ўбачыў на аўтобусным прыпынку ў раёне Гарадскога вала на Нямізе. З першага погляду малады чалавек прыняў яе за сапраўдную арыенціроўку аб пошуку дзяўчынкі, убачыўшы стандартныя графы «прыкмета» і «была апранута». Аднак на самой справе аказалася, што ніякая дзяўчынка не згубілася, а такім чынам адна мінская кампанія вырашыла прарэкламаваць свой сайт. «Крэатыўны» піяр выклікаў асаблівую хвалю абурэння сярод валанцёрскіх атрадаў, для якіх пошук людзей — гэта цяжкая і штодзённая праца.