У Беларусі 8,6 мільёна кароў, быкоў і свінняў

А птушак гадуецца 42,4 мільёна.

27.02.2013 / 16:49

Паводле падлікаў Белстата, на 1 студзеня 2013 ў гаспадарках усіх катэгорый было 4,4 мільёна галоў буйнога рагатага скоту, 4,2 мільёна свінняў і 42,4 мільёна галоў птушкі.
За год іх колькасць вырасла на 2,8%, 6,4% і 6,4% адпаведна.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый даводзіцца 96% галоў буйнога рагатага скоту, а таксама 78,2 свінняў.

ЯМ