Беларуска прэтэндуе на прэмію Казанэцкага

Прэмія складае 32 000 злотых (каля 10 тысяч даляраў).

27.02.2013 / 18:33

1 сакавіка стане вядома імя пісьменніка, які атрымае прэмію імя Веслава Казанэцкага, якая прысуджаецца найлепшаму літаратару Падляшша. На прэмію прэтэндуюць пяць пісьменнікаў, сярод іх беларуска Міра Лукша з кнігай «Белы сток». Дарэчы, яна адзіная жанчына-літаратарка, якая трапіла ў шорт-ліст.

Апроч рашэння журы, праводзіцца паралельнае галасаванне для чытачоў — бо, па словах арганізатараў, меркаванне чытацкай аўдыторыі не менш важнае, за меркаванне літаратуразнаўцаў.

Прагаласаваць за Міру Лукшу ці любога іншага ўдзельніка можна тут ці даслаўшы ліст з імём на пошту арганізатараў.

Падтрымайце беларуску!

ЮУ