1 сакавіка вызначыцца лаўрэат «Глінянага Вялеса» — шорт-ліст

27.02.2013 / 18:56

1 сакавіка Таварыства вольных літаратараў вызначыць імя лаўрэата сваёй штогадовай прэміі «Гліняны Вялес».

Шорт-ліст «Глінянага Вялеса» за 2012 год склалі:

1. Эдуард Акулін «Малітва воч» (Мінск: Медысонт, серыя «Кнігарня Пісьменніка»);

2. Леанід Галубовіч «З гэтага свету» (Мінск: Кнігазбор, серыя «Кнігарня Пісьменніка»);

3. Сяргей Рублеўскі «Паспець надыхацца» (Мінск: Медысонт);

4. Юры Станкевіч «Шал» (Мінск: Галіяфы, серыя «Другі фронт мастацтваў»);

5. Андрэй Федарэнка «Ланцуг» (Мінск: Мастацкая літаратура, серыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»).

СМ