«Вельмі сур’ёзны турыст» расказаў, чаму не ўсміхаецца на фота

+ фота з Беларусі

27.02.2013 / 20:12

Віталь Зялкоўскі ў Траецкім перадмесці…

…і на вуліцы Кульман…

…і на «чортавым коле» ў Цэнтральным дзіцячым парку Мінска…

Беларускі падарожнік Віталь Зялкоўскі, які стаў глабальным інтэрнэт-мемам адказаў на пытанні «Нашай Нівы».

Яго бацькі родам з Маладзечна, сам нарадзіўся ў Кобрыне.

Цяпер жыве ў Бельгіі — пераехаў на вучобу і застаўся. Працуе інжынерам-канструктарам, займаецца камп’ютарнай графікай.
Не жанаты, дзяцей не мае.

Фота, што з’явіліся ў інтэрнэце, зробленыя цягам двух апошніх гадоў.

На думку Віталя, папулярнымі яны сталі, бо «прыгожыя, і мая анкета вельмі ўражвае»

«Мне падабаецца ўвага да мяне, але гэта ўсяго толькі віртуальная ўвага»,
кажа Віталь. На СМІ, што «распіярылі» яго, не крыўдуе, наадварот, вельмі рады.
Прычына суворага выразу твару цалкам банальная: стомленасць ад вандроўкі, вецер, сонца ды фотаўспышка.
«Па Беларусі я не сумую», — кажа Віталь. Тым больш, што апошні раз быў у Мінску ў панядзелак.
Пра жыццё ў нашай краіне кажа па-філасофску: «У Беларусі жывуць у свеце адчуванняў, у Бельгіі — у матэрыяльным рэальным свеце».
Віталь не выключае, што можа вярнуцца на Радзіму: «Гледзячы як павернецца жыццё».

Аксана Рудовіч