Мінскае «Дынама» зноў перамагло «Спартак»

27.02.2013 / 21:02

Мінскае «Дынама» ў рамках чвэрцьфінальнай серыі (да трох перамог) Кубка надзеі зноў дамаглося гасцявой вікторыі над «Спартаком» — 3:2 (2:0, 1:1, 0:1).

Лік у серыі стаў 2:0.

Наступная гульня пройдзе 2 сакавіка ў Мінску.