Лідары сірыйскай апазіцыі сустрэнуцца з Джонам Кэры
28.02.2013 / 12:53
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры неўзабаве павінен упершыню сустрэцца з лідарамі сірыйскай апазіцыі ў Рыме.
Кэры, які нядаўна заняў пасаду, намякаў на будучую змену ў амерыканскай палітыцы. Паведамлялася, што Вашынгтон плануе прапанаваць прамую дапамогу паўстанцам, у тым ліку ў выглядзе паставак ежы, медыкаментаў, абсталявання для камунікацыі і транспарту, але не зброі.
Лідары сірыйскай апазіцыі расчараваныя недастатковай, з іх пункту гледжання, падтрымкай заходніх урадаў.