Журналістаў БелаПАН, затрыманых у Мінску, адпусцілі

абноўлена

28.02.2013 / 15:51

28 лютага каля 15.00 падчас правядзення штотыднёвага вулічнага відэаапытання ля будынка Нацыянальнай акадэміі навук затрыманая здымачная група інфармацыйнай кампаніі БелаПАН — карэспандэнт Ганна Афоніна, а таксама аператары Сяргей Сацюк і Васіль Сямашка.

У аддзяленні міліцыі ў кожнага з затрыманых цікавяцца мэтамі іх дзеянняў. Па тэлефоне журналісты распавялі, што супрацоўнікі міліцыі паводзяць сябе карэктна.

«Нашы калегі выконвалі рэдакцыйнае заданне, праводзілі звычайнае відэаапытанне, працавалі з рэдакцыйнымі пасведчаннямі. Падстаў для іх затрымання не было», — заявіў дырэктар кампаніі Алесь Ліпай.

Пазней, прыкладна ў 16:35, журналістаў выпусцілі.