Прысуд па справе Бядрыцкага будзе вынесены 15 сакавіка

07.03.2013 / 14:02

Прысуд па справе былога начальніка Сакратарыята савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі Глеба Бядрыцкага будзе абвешчаны ў Мінскім гарадскім судзе 15 сакавіка.
Пра гэта паведамілі ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Бядрыцкі быў затрыманы праваахоўнымі органамі ў канцы кастрычніка 2011 года. Ён абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (часткі 3 і 4 артыкула 210 КК) і ў злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі (частка 3 артыкула 424 КК). Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Бядрыцкі звяртаўся да прэзідэнта з хадайніцтвам аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, аднак яно не было задаволена.

Судовы працэс пачаўся восенню 2012 года і праходзіў у закрытым рэжыме.

***