У Мінску затрымалі актывістку «Еўрапейскай Беларусі» — фота

08.03.2013 / 16:57

Актывістка грамадзянскай кмпаніі «Еўрапейскай Беларусі» Валянціна Цюрава была затрыманая 8 сакавіка ў 14–35 на Камароўскім рынку сталіцы. Ахоўнікі рынку схапілі яе і перадалі міліцэйскаму нараду.

Валянціна Цюрава праводзіла адзіночны пікет каля рынку, трымаючы плакат «Дзе маё сваята? Дзе мая свабода». Гэтай акцыяй яна спрабавала прыцягнуць увагу мінакоў да праблем, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў Беларусі.

Валянціна Цюрава зараз знаходзіцца ў Савецкім РУУСе Мінска.