41. Аляксандр Базанаў

Дырэктар Інфармацыйна­-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта.

22.03.2013 / 15:45

У функцыі Інфармацыйна-­аналітычнага цэнтра ўваходзіць забеспячэнне Аляксандра Лукашэнкі і Адміністрацыі прэзідэнта сацыялагічнай інфармацыяй. На сайце напісана, што ІАЦ займаецца «фарміраваннем стратэгічных накірункаў дзяржаўнай палітыкі».

Ведамства ў розныя гады ўзначальвалі Ніна Шпак і Алег Праляскоўскі. У 2010 цэнтр узначаліў Аляксандр Базанаў, былы супрацоўнік пасольства Беларусі ў Нямеччыне. А яшчэ перад гэтым ён займаў пасаду прэс­-сакратара КДБ. Менавіта тым часам датуюцца апошнія публічныя выступы Базанава. Уваходзіць у спіс неўязных на тэрыторыю Еўрасаюза.

У намесніках у Базанава ходзіць «заходнерус», змагар з беларускай мовай і нацыяналізмам і прыхільнік адзінства «трыадзінага рускага народа» Леў Крыштаповіч.

***

Цытата: Яны [амерыканцы] рашаюць пытанні з пазіцыі перавагі рэсурсаў.

Папрок на адрас амерыканцаў за іх палітыку ў дачыненні да Беларусі.

***

Біяграфіі ў адкрытым доступе няма.

nn.by