Брытанскія навукоўцы: Супраціўляльнасць бактэрый параўнальная з тэрарызмам
11.03.2013 / 13:48
Брытанскія навукоўцы лічаць, што растучая супраціўляльнасць бактэрый антыбіётыкам уяўляе сур’ёзную пагрозу насельніцтву і павінна быць аднесеная да тэрарыстычнай пагрозы.
Прафесар Сэлі Дэвіс называе гэтую пагрозу «бомбай запаволенага дзеяння» і мяркуе, што калі не зрабіць усе неабходныя захады, грамадства будзе адкінута зноў у той перыяд чалавечай гісторыі, калі любая інфекцыя магла забіць чалавека.
Супраціўляльнасць бактэрый антыбіётыкаў, або «рэзістэнтнасць» прыводзіць да таго, што лекі з часам перастаюць дзейнічаць.
Прафесар Дэвіс заклікала фармакалагічныя кампаніі распрацоўваць новыя віды лекаў, улічваючы пастаянную мутацыю бактэрый.