Google прэзентаваў гаворачыя красоўкі - відэа

11.03.2013 / 15:10

Кампанія Google сумесна з Adidas прэзентавала новую мадэль красовак, яны цяпер і размаўляюць.

На фестывалі SXSW 2013, які праходзіць у Тэхасе, Google і Adidas прэзентавалі сумесную мадэль абутку, якая воклічамі падахвочвае ўладальніка рухацца і займацца спортам.
У тэхналагічную навінку ўбудаваны акселерометр, гіраскоп, датчыкі ціску і сэнсары руху. Дынамік размешчаны ў «язычку» абутку, і акрамя заклікаў да бегу ведае каля 250 камандаў.
У іх ліку падбадзёрванне, аналіз сітуацыі і іронія (калі чалавек не рухаецца, абутак паведамляе, што ён падобны на статую).

Красоўкі падладжваюцца пад звычкі карыстальніка і могуць быць падлучаныя да любога гаджэта з дапамогай Bluetooth.

Серыйнага продажу «разумнага абутку» не чакаецца.
Мадэль створана ў рамках праекта Art, Copy and Code, які разлічаны на вынаходніцтва новых рэкламных механізмаў для звыклых трэндаў (у гэтым выпадку бег).

Так што карыстальнікам падобным на «статую» па-ранейшаму прыйдзецца шукаць матывавацыю сваімі сіламі.