Мінімальны заробак за люты індэксавацца не будзе

11.03.2013 / 17:47

Мінімальная заработная плата (МЗП) за люты 2013 г. не індэксуецца, бо індэкс спажывецкіх цэн за люты да студзеня гэтага года не перавысіў пяціпрацэнтны парог.
Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Месячны мінімальны заробак складае Br1 млн. 395 тыс., гадзінны мінімальны заробак — Br8 тыс. 340.