Чарговы допінг-скандал для Беларусі: проба хакеіста зборнай Міхалёва дала станоўчы вынік
11.03.2013 / 22:55
Форвард мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі Андрэй Міхалёў часова адхілены ад гульняў за ўжыванне допінгу, паведамляе афіцыйны сайт ІІХФ.
Канчатковае рашэнне з нагоды дыскваліфікацыі хакеіста будзе прынята пазней. Да гэтага часу беларусу забаронена выступаць як за зборную, так і за клуб.
Метылгексанамін адносіцца да групы стымулятараў. Ён павялічвае працаздольнасць, паляпшае настрой, узмацняе спальванне тлушчу. У 2009 годзе прэпарат быў дададзены ў спіс забароненых рэчываў сусветнага антыдопінгавага агенцтва.
Міхалёў не гуляў за «Дынама», якое змагалася за Кубак Надзеі, з 7 сакавіка. У 33 матчах рэгулярнага чэмпіянату КХЛ