Дэмаграфічны бонус: умелыя азіяцкія тыгры і бездапаможная Беларусь
Асаблівасці дэмаграфіі: у Беларусі пры няўхільным памяншэнні насельніцтва пастаянна расла колькасць насельніцтва працаздольнага ўзросту. Аднак такога больш не будзе.
12.03.2013 / 00:00
У пошуку адказу на пытанне, як нараджальнасць звязаная з эканамічным ростам, навукоўцы прыйшлі да высновы, што адзін з найважнейшых фактараў — узроставая структура насельніцтва. Высветлена, што звязаныя з памяншэннем нараджальнасці часовыя змены ва ўзроставай структуры грамадства могуць зрабіць значнае станоўчае ўздзеянне на эканамічны рост.
З рэзкім падзеннем колькасці дзетараджэння суадносіны паміж насельніцтвам у працаздольным узросце (у выпадку Беларусі гэта мужчыны 16–59 гадоў, жанчыны 16–54 гадоў) і непрацаздольных змяняецца на карысць першай катэгорыі. Надыходзіць так званы перыяд дэмаграфічнага бонуса (альбо дэмаграфічнага дывідэнду): эканамічная вытворчасць павялічваецца пры адначасовым памяншэнні сацыяльнага цяжару (напрыклад, выплаты на адукацыю і ахову здароўя).
У
Значнае падзенне нараджальнасці адкрыла для краіны акно дэмаграфічнага бонусаў сувязі з тым, што колькасць асоб ва ўзросце да 16 гадоў рэзка скарацілася. Нягледзячы на тое, што з 1994 г. агульная колькасць насельніцтва зменшылася амаль на 800 тыс. чалавек, працоўныя рэсурсы з года ў год узрасталі, аж да 2007 года.
Насельніцтва ў працаздольным узросце ў
На падставе дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь
Змены ва ўзроставай структуры насельніцтва яшчэ больш паказальныя, калі звярнуць увагу на суадносіны колькасці асобаў непрацаздольнага ўзросту да 1000 чалавек працаздольнага ўзросту. Калі ў
Колькасць асоб непрацаздольнага ўзросту на 1000 асоб працаздольнага ўзросту ў
На падставе дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь
У 2008 г. акно дэмаграфічнага бонуса пачало паступова зачыняцца, і з 2009 г. назіраецца відавочная зваротная тэндэнцыя — дэмаграфічная нагрузка ўзрастае з кожным годам. Паводле прагнозу Нацыянальнага статыстычнага камітэта, да 2020 г. суадносіны паміж катэгорыямі насельніцтва ў працаздольным і непрацаздольных узростах зноў узрасце да ўзроўню пачатку
Дэмаграфічны бонус ухаластую
Зразумела, дэмаграфічны бонус — з’ява часовая: паступова асобы працаздольнага ўзросту ўступаюць у пенсійны ўзрост, а паніжаная нараджальнасць прыводзіць да памяншэння тэмпаў росту працоўнай сілы. Таму ўраду варта без прамаруджання скарыстацца гістарычным момантам для правядзення важных рэформаў.
Пры ўмове правядзення граматнай эканамічнай і сацыяльнай палітыкі (лібералізацыя рынку працы, рэформы аховы здароўя і адукацыі і г.д.) дэмаграфічны бонус выяўляецца ў рэзкім павелічэнні даходаў на душу насельніцтва.Гэтая мадэль спрацавала ў выпадку з азіяцкімі тыграмі (Рэспубліка Карэя, Сінгапур, Тайвань, Тайланд). Высветлена, што менавіта дэмаграфічны бонус забяспечыў ад траціны да паловы памеру «эканамічнага цуду» ў гэтых краінах.
Паказальным еўрапейскім прыкладам эфектыўнага выкарыстання дэмаграфічнага бонуса служыць «кельцкі тыгр» — Ірландыя. Важным фактарам рэзкага падзення нараджальнасці ў краіне стала легалізацыя кантрацэптываў у 1985 г. Калі ў 1980 г. колькасць нараджэнняў на 1000 чалавек складала 21,0, то ў
На жаль, дэмаграфічны бонус у выпадку Беларусі спрацаваў ухаластую.У адрозненне ад азіяцкіх тыграў, у Беларусі ў перыяд дэмаграфічнага бонуса не была праведзеная маштабная эканамічная, тэхналагічная і сацыяльная мадэрнізацыя, не створаныя новыя канкурэнтаздольныя галіны нацыянальнай эканомікі. Сярэднегадавы
Празмерна зарэгуляваны рынак працы Беларусі, абмежаваная роля прыватнага сектара і дэфіцыт працоўных месцаў не дазволілі працаўладкоўваць усё большую колькасць насельніцтва ў працаздольным узросце, якое ўсё часцей пачало выбіраць працоўную і пастаянную міграцыю як выйсце са становішча. Пры гэтым недастатковая дыферэнцыяцыя аплаты працы ў выніку пераразмеркавальнай эканамічнай палітыкі стымулявалі міграцыю высокакваліфікаваных кадраў.
Спрыяльны перыяд для эканамічнага і тэхналагічнага скачка сыходзіць у нябыт, яму на змену, пачынаючы з пераломных