Новыя ўлаcнікі «Белтэхэкспарта» адхрысціліся ад Прэзідэнцкага спартовага клуба?
Кампанія «БТ Тэлекамунікацыі», якая ўваходзіць у найбуйнейшы «Белтэх Холдынг» знікла са спіса партнёраў Прэзідэнцкага спартовага клуба. Гэта здарылася пасля продажу «Белтэх Холдынга» Гурыновічу, а тое адбылося, у сваю чаргу, пасля ўвядзення супраць кампаніі санкцый Еўрасаюза.
12.03.2013 / 07:44
Нагадаем, што ў чэрвені 2012 года афіцыйна было паведамлена аб змене ўладальніка кантрольнага пакета акцый ЗАТ «Кіруючая кампанія «Белтэх Холдынг», у якую ўваходзяць «Белтэхэкспарт», «БТ Тэлекамунікацыі» ды іншыя багатыя фірмы. Новым гаспадаром холдынгу стаў расейскі бізнэсовец Дзмітрый Гурыновіч. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ён выкупіў акцыі ў некалі самага ўплывовага беларускага прадпрымальніка Уладзіміра Пефціева, супраць якога асабіста і яго кампаній (у тым ліку «Белтэхэкспарт» і «БТ Тэлекамунікацыі») з чэрвеня 2011 года дзейнічаюць санкцыі Еўрасаюза. Нягледзячы на распачатую практычна адразу спробу аспрэчыць правамоцнасць гэтых мер у брусэльскім судзе, у сакавіку 2012 года санкцыі супраць бізнэсаў Пефціева былі пашыраны. Гэта неафіцыйна называлася галоўнай прычынай, чаму бізнэсмэн вырашыў сысці з бізнэсу. Некаторыя аналітыкі, аднак, палічылі, што за юрыдычна аформленай зменай уласніка стаяла толькі імкненне вывесці кампаніі
На працягу наступных месяцаў «Белтэх Холдынг» і «Белтэхэкспарт» пакінулі даўнія партнёры Уладзіміра Пефціева — Аляксандр Садовы і Ігар Семерыкоў.
У іх бытнасць адна з кампаній холдынгу «БТ Тэлекамунікацыі» стала афіцыйным партнёрам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, кіраўніком якога з’яўляецца сярэдні сын кіраўніка беларускай дзяржавы Дзмітрый Лукашэнка. Але, мяркуючы па тым, што яна больш не значыцца на афіцыйным сайце сярод партнёраў клуба, новыя ўласнікі «Белтэх Холдынгу» і «БТ Тэлекамунікацый» па нейкіх матывах вырашылі спыніць гэтае супрацоўніцтва.
Спіс іншых партнёраў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба застаўся нязменным — «Беларуськалій», група кампаній