Стаўка рэфінсавання зніжаецца да 28,5% — першае зніжэнне за паўгода

12.03.2013 / 09:28

Нацбанк Беларусі з 13 сакавіка зніжае стаўку рэфінансавання да 28,5% гадавых.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Нацбанка.

Ранейшая стаўка пратрымалася паўгода: яна была зніжана на 0,5% пункта 12 верасня 2012 г. да 30%.

У 2012 годзе стаўка рэфінансавання неаднаразова зніжалася — з 45% гадавых у пачатку года да 30% у верасні.

Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі, прагназуецца, што да канца 2013 года стаўка рэфінансавання будзе 13—15% гадавых.

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі застаецца адной з самых высокіх у свеце, бо Беларусь мае адзін з самых высокіх у свеце (пасля Зімбабвэ) узроўняў інфляцыі.
У Еўропе наша краіна мае самыя высокія паказчыкі дэвальвацыі нацыянальнай валюты і інфляцыі за дзесяцігоддзе.