Мінчуку пагражае 8 гадоў турмы за размяшчэнне парнаграфіі на асабістай старонцы «Вконтакте»

Малады чалавек выкладваў на сваю старонку ў сацсетках выявы і відэа парнаграфічнага зместу цягам трох гадоў — у тым ліку і ў час тэрміновай службы ў войску.

12.03.2013 / 09:47

У некаторых порнафільмах задзейнічаныя непаўналетнія — за распаўсюд такіх матэрыялаў КК РБ прадугледжвае пакаранне да 8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

— Следства высветліла, што 21-гадовы мінчук Максім П. у перыяд з лістапада 2009 па лістапад 2012 г. з дапамогай камп’ютарнай тэхнікі, сродкаў мабільнай сувязі і сеткі Інтэрнэт размясціў на персанальнай старонцы карыстальніка інтэрнэт-рэсурсу «Вконтакте» спасылкі на суполкі дадзенага рэсурсу, якія змяшчаюць парнаграфічныя выявы, даступныя для агляду і наступнага выкарыстання іншымі карыстальнікамі «Вконтакте», ажыццявіўшы тым самым рэкламаванне дадзеных парнаграфічных выяваў з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт, — паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры горада Мінска Анастасія Фралова.

Відэафільмы парнаграфічнага зместу малады чалавек з дапамогай мабільнага тэлефона размяшчаў на сваёй старонцы і ў той час, калі праходзіў тэрміновую службу ў адной з вайсковых частак у Барысаве.

У адным з фільмаў, спасылкамі на якія малады чалавек дзяліўся «Вконтакте», здымаліся непаўналетнія. Напрыклад, кіно пад назвай «Калі мама з татам на працы» было ў адкрытым доступе на старонцы Максіма П. цягам амаль 9 месяцаў — цяпер праваахоўныя органы інкрымінуюць яму «распаўсюд і публічную дэманстрацыю з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт відэафільма парнаграфічнага зместу з загадзя непаўналетнімі».

— Крымінальная справа па абвінавачванні 21-гадовага мінчука ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 343 КК РБ «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару» і ч. 2 арт. 343–1 КК «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выяўленнем непаўналетняга» накіраваная ў суд, — паведаміла прадстаўнік сталічнай пракуратуры.

Санкцыі ч. 2 арт. 343 КК РБ прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў, ч. 2 арт. 343–1 КК — пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без.