3000 чалавек узялі ўдзел у несанкцыянаваным шэсці нацыяналістаў у Вільні — фоты

12.03.2013 / 10:06

Нацыяналісты, што не атрымалі дазволу для правядзення шэсця па праспекце Гедыміна, у панядзелак сабраліся на Кафедральнай плошчы сталіцы несанкцыянавана. Адтуль яны прайшліся галоўнай вуліцай сталіцы Літвы. Учора краіна святкававала Дзень аднаўлення незалежнасці ў 1990 годзе.

Традыцыйна нацыяналісты атрымлівалі магчымасць шэсця па галоўным праспекце, аднак сёлета мэрыя спрабавала адправіць іх на перыферыю. Яны ж палічылі пытанне прынцыповым.

Шэсце пачалося каля 16:00 і доўжылася прыкладна гадзіну. На чале шэсця ішлі некалькі дэпутатаў і падпісантаў Акта аб незалежнасці. У шэсці брала ўдзел не толькі моладзь, але і людзі старэйшага ўзросту з літоўскімі сцягамі.

Паліцыянты надзелі кайданкі на Стасіса Урнэжуса, які прадстаўляецца як князь Вілдаўгас.

У шэсці браў удзел дэпутат Альгірдас Патацкас з таблічкай «Падпісанты», экс-дэпутат Казімірас Уока ды іншыя дзеячы.

Некалькі сотняў удзельнікаў шэсця скандавалі «Літва, Літва», іх суправаджалі ўзмоцненыя нарады паліцыі. За ўдзельнікамі назіралі прысутныя на праспекце людзі: тут адбываліся таксама розныя культурныя мерапрыемствы.

Скандуючы «Ганьба Зуокасу» [мэр Вільні], удзельнікі шэсця дайшлі да Лукішкаў. Там яны спыніліся і сталі выконваць народныя песні.

Затрыманыя шэсць чалавек. 5 з іх за тое, што прыйшлі на Кафедральную плошчу (месца збору) п’янымі.

Сур’ёзных інцыдэнтаў не зафіксавалі.

Звяртае той факт, што паліцыя падзякавала грамадзянам за добрыя паводзіны. Каб у нас несанкцыянаваныя шэсці праходзілі гэтаксама, усе былі б радыя.