12 сакавіка рубель працягваў умацаванне

12.03.2013 / 11:23

12 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Рубель працягнуў пачатую да святаў тэндэнцыю да ўмацавання.

Курс даляра знізіўся на Br20 да 8590 рублёў.

Еўра знізіўся на Br20 да 11 180 рублёў.

Курс расійскага рубля знізіўся на Br0,5 да 279,5 беларускага.