Сям’я загінулага хлопчыка хоча спагнаць з кіроўцы «Поршэ» яшчэ 400 млн рублёў
Пазовы пададзеныя ад мамы, бабулі і дзядулі.
13.03.2013 / 15:04
на фота: мама Улада Грудзьева
Грамадзянскія пазовы былі пададзеныя ад усіх траіх пацярпелых па справе аб наездзе на дзіця ля сталічнай школы: мамы, бабулі і дзядулі загінулага Улада Грудзьева.
«Мама загінулага хлопчыка патрабуе кампенсацыі маральнай шкоды памерам 200 млн рублёў, бабуля і дзядуля дзіцяці — па 100 млн», — паведамілі дзве не залежныя адна ад другой крыніцы.
Нагадаем, кіроўца
Прадстаўнік пацярпелых па справе аб смяротным наездзе на дзіця адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ксенія Кобаса пацвердзіла, што яе кліенты — трое пацярпелых па справе — звярнуліся ў суд з грамадзянскімі пазовамі аб кампенсацыі маральнай шкоды. Аб сумах пазоваў прадстаўнік казаць адмовілася, спаслаўшыся на тое, што «не ўпаўнаважана сваімі кліентамі выдаваць гэтую інфармацыю», паведамляе auto.tut.by.
Нагадаем, што 15 лютага кіроўца аўтамабіля«Поршэ-Каен» Андрэй Забабура, які 13 лістапада мінулага года задавіў трэцякласніка СШ № 23 Уладзіслава Грудзева каля школы, раённым судом быў прысуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ўкалоніі-пасяленні .