Дэмакраты забароняць судзьдзяў

07.08.2007 / 11:40

Прэзыдыюм палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў прапануе Эўрапейскаму Саюзу пашырыць сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у Эўропу. Дэмакраты хацелі б дадаць да яго судзьдзю Вярхоўнага суду Ганну Сакалоўскую і пракурора Людмілу Фэдарынчык. Гэта яны давялі Партыю камуністаў беларускую да прыпыненьня.

Для радыё «Свабода» гэтае рашэньне пракамэнтавала сакратарка ПКБ Алена Скрыган:

«Гэтая ж судзьдзя зьліквідавала Партыю працы, а таксама прафсаюз аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудаваньня. І справа ў тым, што прымаюцца такія рашэньні: не прававыя, а палітычныя».

МБ