Грышчэню пераводзяць у абвінавачаныя

Заўтра моладзевага актывіста Яраслава Грышчэню а 12:00 выклікаюць у баранавіцкую раённую пракуратуру.

07.08.2007 / 16:13

Заўтра моладзевага актывіста Яраслава Грышчэню а 12:00 выклікаюць у баранавіцкую раённую пракуратуру. Яму паведамілі, што ён будзе пераведзены са статусу падозранага ў абвінавачаныя.

Яраслаў праходзіць па крымінальнай справе за дзейнасьць «Маладога фронту». Судзіць хлопца будуць па артыкуле 193 КК «Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі».

ЗП