МЗС распрацоўвае законапраект «Аб беларусах замежжа»

18.03.2013 / 19:34

Як паведамляе прэс-служба МЗС, неабходнасць прыняцця закона атрымала падтрымку прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх аб’яднанняў за мяжой на другім пасяджэнні кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Беларусі, якое прайшло 9 ліпеня 2011 года ў Віцебску.

«Закон „Аб беларусах замежжа“ дазволіць уніфікаваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне стасункаў з беларусамі замежжа, будзе спрыяць развіццю супрацоўніцтва Беларусі з беларускай дыяспарай у мэтах захавання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларусаў замежжа і ўмацавання іх сувязяў з Беларуссю», — адзначаецца ў паведамленні МЗС.