Аўтобус з футбольнымі заўзятарамі разбіўся ў Польшчы

19.03.2013 / 13:09

Загінулі два чалавекі, каля 30 параненыя.

Аўтобус з футбольнымі заўзятарамі каманды «Лехія» Гданьск вяртаўся ў Гданьск пасля матчу. Па нявысветленых прычынах транспартны сродак з’ехаў з дарогі і перакуліўся.

Паліцыя паведаміла, што сярод параненых 14 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Усе пацярпелыя шпіталізаваныя.

Абставіны дарожна-транспартнага здарэння высвятляюцца.