Партрэты палітвязняў на цэнтральных вуліцах Мінска — фота

Улёткі з заклікам вызваліць беларускіх палітычных вязняў з'явіліся ў Мінску.

20.03.2013 / 12:43

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» расклеілі іх на прыпынках грамадскага транспарту ў цэнтры горада. На ўлётках размешчаныя партрэты лідараў і актывістаў апазіцыі, якія цяпер знаходзяцца за кратамі, і інфармацыя пра кожнага з іх.

Нагадаем, цяпер у Беларусі 13 палітычных зняволеных. Праваабарончыя арганізацыі і міжнародная супольнасць патрабуюць іх неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі.