У Грузіі прэзідэнту забаранілі фармаваць урад без згоды парламента

21.03.2013 / 21:51

Грузінскія дэпутаты ў першым чытанні ў чацвер аднагалосна прынялі канстытуцыйныя змены, якія пазбавяць прэзідэнта права ствараць урад без згоды парламента.

За прыняцце законапраекта па ўнясенні змяненняў у канстытуцыю краіны прагаласавалі ўсе прысутныя на пасяджэнні 135 дэпутатаў,

у тым ліку і дэпутаты Адзінага нацыянальнага руху, лідарам якога з’яўляецца Міхаіл Саакашвілі.

Галасаванню папярэднічала папярэдняе рэйтынгавае галасаванне, якое павінна было паказаць, колькі галасоў не хапае кіруючай партыі «Грузінская мара» для прыняцця рашэння. У рэйтынгавым галасаванні законапраект падтрымалі 93 дэпутаты, у той час як для прыняцця канстытуцыйных змяненняў патрабуецца як мінімум 100 дэпутацкіх галасоў.