Ці проста быць Някляевым?
Піша Анатоль Вярцінскі.
23.03.2013 / 01:35
Колькі гадоў таму аднойчы вечарам мне пазваніў Уладзімір Някляеў і пацікавіўся, ці выступаў я калі з вершамі на прыступках Тэатра юнага гледача. Патлумачыў, што задумаў пісаць раман, і хоча, каб у ім гучаў верш «Я фільм глядзеў: там Спартака распялі…» На хвіліну задумаўшыся, я сказаў, што каля тэатра вершаў не чытаў, але ў самім тэатры чытаў сваю п’есу «Дзякуй, вялікі дзякуй!» (рыхтаваліся яе ставіць), а на ганку давялося сапраўды выступаць праз колькі гадоў — толькі ўжо падчас свайго дэпутацтва. Гэта калі Вярхоўны Савет знаходзіўся ў колішнім будынку ЦК КПБ («Чырвоным доме»), гэта значыць, якраз насупраць тэатра з яго «псеўдаантычнымі калонамі». Яшчэ настальгічна дадаў, што з гэтай мясцінай звязаная пісьменніцкая маладосць, бо тут,
Такая вось адбылася размова. І потым пры сустрэчах я часам паўжартам, паўсур’ёзна пытаўся: як пішацца раман? Уладзімір не столькі адказваў, колькі ўсміхаўся. Маўляў, не так проста тут
Прызнацца, я ўжо думаў, што з гэтай задумай у Някляева нічога не атрымалася, што адклаў ён яе у доўгую шуфляду. Ды вось атрымалася. Раман выйшаў, убачыў свет і нават атрымаў прэстыжную прэмію імя Ежы Гедройца. І мае ўжо на сваім рахунку шырокі розгалас, розныя, неадназначныя — што і не дзіўна ў дадзеным выпадку — прачытанні.
Час дзеяння твора з арыгінальнай назвай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» і падзагалоўкам «Мінскі раман» амаль супадае з рэальным часам майго другога вяртання ў Мінск (лета 1962 года), а такія месцы дзеяння (яны ж і назвы раздзелаў рамана), як «Плошча Перамогі, былая Круглая» і «Вуліца Энгельса, колішняя Дамініканская, былая Петрапаўлаўская» — з месцамі працы (рэдакцыя газеты «ЛіМ» і Саюз пісьменнікаў). Момант, які, вядома ж, псіхалагічна накладваўся на маё чытанне твора. Гэтак жа, як па асацыяцыі са зборнымі вобразамі
Словам, чытацкае ўспрыняцце — як вяртанне ў рэальна перажытае, як падарожжа ў часе. А аўтар твора — як дасведчаны, цікавы праваднік. Цікавы не толькі сваёй манерай апавядаць, але і незвычайнай здольнасцю своеасабліва, часам, праўда, занадта ўжо вольна інтэрпрэтаваць факты, падзеі і з’явы.
Хацеў бы ў гэтай сувязі сказаць колькі словаў наконт жанравай адметнасці «мінскага рамана», пагатоў гэтая тэма закранаецца так альбо інакш ва ўсіх прысвечаных яму водгуках, у прыватнасці ў публікацыях Лявона Баршчэўскага, Леаніда Галубовіча, Сяргея Мікулевіча, Уладзіміра Мароза, Сяргея Шапрана і інш. Пагаджаючыся ў асноўным з іх ацэнкамі, звярну ўвагу на наступны, прынцыпова важны момант. Рэч у тым, што раман ствараўся ўсё ж паэтам, паэтам выразна лірычнага складу. І ў ім з гэтай прычыны прысутнічаюць, даюць пра сябе ведаць два пачаткі — паэтычны, гэта значыць пераважна маналагічны, і празаічны, гэта значыць дыялагічны, шматгалосы. Паводле словаў даследчыка псіхалогіі творчасці М. Бахціна, «проза ўбірае ў сябе шматстайныя, несумяшчальныя адзін з адным „галасы“. У ёй заўсёды ёсць устаноўка на „чужое слова“, якое выступае як прадмет паказу».
Няцяжка здагадацца, што адметна сумяшчаць «свой» голас з «чужымі» галасамі персанажаў, пераадольваць у некаторых выпадках іх несумяшчальнасць было адной з няпростых задач для аўтара рамана. Няпростым быў пошук адпаведнай раўнадзейнай. Гэта міжволі адзначаеш, чытаючы твор. Адзначаеш у тым ліку
Мяркую, што на
Камічнае і трагічнае. Нізкае і высокае. Агульнаграмадскае і асабістае. Плоцкае і платанічнае. Усведамленне, што «ўсе нашы клятвы пішуцца на хуткаплыннай вадзе» і што «лёсу кругі — як кругі на вадзе», што «трэба ў гэтым свеце цікаўным быць» і што «жанчыны не любяць, калі на іх глядзяць праз гады», што «нашы звычкі з намі заўсёды»… Цяжка Някляеву быць… Някляевым. Ды ён, здаецца, не скардзіцца і не збіраецца быць кімсьці іншым. І ў сваім «мінскім рамане», і ў тых сваіх словах, якія гаворыць пра раман. Таму для таго, каб неяк вызначыць «зводны баланс», не прыдумваеш нічога лепшага, як прывесці радкі самога Уладзіміра Някляева. Вось гэтыя:
Што затужылі,
Воі — мужчыны?
Волі ўдыхнулі — і дух заняло?
Як там і што там
Ні стане з Айчынай —
Горай не будзе, бо лепш не было.
Так, як я ўжо зазначаў, «мінскі раман» дае падставу для розначытанняў. І паважаны