Дзень Волі ў Гродне: беларуская дыктоўка па тэксце Каліноўскага - фота

24.03.2013 / 13:54

23 сакавіка ў Гродне прайшла беларуская дыктоўка па "Лістах з-пад шыбеніцы" - перадсмяротным запавеце Кастуся Каліноўскага. Тэкст чытаў прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Пяткевіч. Агульнанацыянальная дыктоўка праходзіць у Гродне ўжо шосты год.