95 гадоў таму была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі

Гэта адбылося раніцай 25 сакавіка 1918 года.

25.03.2013 / 09:20

Гэтая падзея мела вялізнае гістарычнае значэнне: беларусы ўпершыню пасля доўгага перапынку абвесцілі аб сваім суверэнітэце. У адказ бальшавікі вымушаныя былі стварыць БССР. А праз 73 гады, у 1991 годзе незалежнасць стала рэальнасцю.

Гісторыкі мяркуюць, што першы раз Дзень Волі адзначаўся ў Менску ўжо ў 1920 годзе.

Масава яго святкавала моладзь у Заходняй Беларусі ў 1920–1930-я гады.

Галоўным нацыянальным святам Дзень Волі быў на эміграцыі. У Беларусі 25 Сакавіка масава святкуецца ад канца 1980-х — пачатку 1990-х.

У гэтым годзе асноўныя мерапрыемствы прайшлі напярэдадні, 24 сакавіка.