Пуцін заклікаў змякчыць умовы крэдыту для Кіпра

25.03.2013 / 16:50

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даў Міністэрству фінансаў і ўраду ўказанне рэструктурызаваць запазычанасць Нікасіі перад Масквой памерам 2,5 млрд еўра .

Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў паведаміў пра жаданне Пуціна падтрымаць намаганні кіраўніцтва Кіпра па выхадзе з крызісу.

Міністры фінансаў краін еўразоны патрабуюць ад Кіпра абкласці значным падаткам сродкі на рахунках у банках падзеленай выспы, істотная частка з якіх належыць расійскім грамадзянам або кампаніям.