Суд над Сяргеем Каваленкам адклалі да пятніцы

26.03.2013 / 15:24

У судзе над віцебскім апазіцыянерам абвешчаны перапынак да пятніцы. Суд задаволіў ягонае хадайніцтва, каб яму далі адваката.

Адвакат Сяргея працуе ў Мінску і можа прысутнічаць на працэсе ў Віцебску толькі ў пятніцу.

Сяргей Каваленка быў затрыманы ўвечары 25 сакавіка за нібыта пераход дарогі ў неналежным месцы. У аддзеле міліцыі Першамайскага РУУС на яго склалі пратакол паводле адміністрацыйнага артыкула аб дробным хуліганстве за тое, што нібыта брыдкасловіў і размахваў рукамі. Сяргей Каваленка сваёй віны не прызнае. Ён таксама адзначае, што напярэдадні затрымання каля ягонага дому круглыя суткі заставаліся супрацоўнікі міліцыі.