Прэмія Experty.by: Вайцюшкевіч супраць «Палаца» +фота

27.03.2013 / 17:20

Пятая прэмія сайта Experty.by, як і абяцалася, ператварылася ў змаганне гуртоў-пачаткоўцаў і гуртоў-«ветэранаў». Аднак у выніку старая гвардыя перамагла.

Альбомам года стаў «Ваячак» Вайцюшкевіча.

Прыз вялікага журы — «Серебряная свадьба» («Laterna Magica»).

Прыз замежных экспертаў — «Дахабраха & Port Mone» («Хмелева Project»).

Прыз народных экспертаў «Серебряная свадьба» («Laterna Magica»).

Найлепшы беларускамоўны альбом — «Ваячак» Вайцюшкевіча

Найлепшы рок-альбом — Akute («Не існуе»)

Найлепшы фолк-альбом — «Палац» («Кола грукатала»)

Найлепшы дэбютны альбом — Clover Club («Random Mood Jukebox»)

Намінацыя «Найлепшы поп-альбом», як і апошнія тры гады, не ўручалася.

* * *

Гутарку з адным з замежных экспертаў, музычным аглядальнікам Delfi.lt Каралісам Вішняўскасам чытайце неўзабаве.

Юрась Ускоў