Рэдактара «Советской Белоруссии» ўзнагародзілі ордэнам Скарыны

Іншыя журналісты выданьня ўганараваныя мэдалямі.

09.08.2007 / 20:03

Галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» Павел Якубовіч удастоены ордэна Францыска Скарыны. Указ аб узнагароджанні журналістаў выдання прэзідэнт Беларусі падпісаў 9 жніўня, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны рэдактар Анатоль Літвінскі і аглядальнік Віктар Панамароў. Уласны карэспандэнт Павел Мінчанка і намеснік галоўнага рэдактара Галіна Тарапецкая ўдастоены медаля Францыска Скарыны. Такімі высокімі ўзнагародамі адзначана іх шматгадовая плённая праца ў друку, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі.