Сіняк вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення СК па Мінскай вобласці

04.04.2013 / 22:00

Палкоўнік юстыцыі Ягор Сіняк вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці.
Адпаведны ўказ 4 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Сіняк звольнены са службы ў Следчым камітэце ў запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.