Больш за 10000 удзельнікаў апытаньня на TUT.by зьбіраюцца адзначаць Дзень Волі на плошчы

24.03.2006 / 22:53

На пытаньне найпапулярнейшага беларускага інтэрнэт-парталу TUT.by "Што вы будзеце рабіць 25 сакавіка?" у 20.10 дзесяць тысяч чалавек адказалі, што пойдуць на плошчу адзначаць Дзень Волі (89% удзельнікаў апытаньня).

7% інтэрнэт-карыстальнікаў мяркуюць адпачываць дома , па 2% будуць працаваць ці куды-небудзь зьедуць.

Вынікі апытаньня