У Беларусі зафіксавалі самы буйны хабар за «адмазку» ад войска

Віцебскі доктар зрабіў гэта за 3 тысячы даляраў.

08.04.2013 / 09:39

У адносінах да доктара мясцовай гарадской клінічнай бальніцы № 1 распачатая крымінальная справа па артыкуле «атрыманне хабару ў буйным памеры».

Гэты хабар — самы буйны, які быў зафіксаваны ў нашай краіне за вырашэнне пытання аб прызнанні непрыдатным да службы ў войску. Раней падобныя пытанні вырашаліся перадачай хабару ў памеры ад 300 да 1500 даляраў.