У Брэсце прыбіральшчыцы абакралі супермаркет на 8 млн рублёў

09.04.2013 / 10:48

У нядзелю раніцай цягам паўгадзіны з філіяла аднаго з брэсцкіх гандлёвых цэнтраў па вул. Варшаўская шаша былі вынесеныя прадукты і трыкатажныя вырабы на 8 мільёнаў рублёў. У крадзяжы падазраюцца прыбіральшчыцы.

7 красавіка з 06.30 да 07.00 раніцы чатыры прыбіральшчыцы (дзве жанчыны 1961 года нараджэння, адна 1970-га, і адна 1978-га) ажыццявілі крадзёж з гандлёвай залы.

Тры з чатырох жанчын былі затрыманыя. Па дадзеным факце заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт. 205 КК РБ «Крадзеж», пакаранне па якому — ад штрафу да пазбаўлення волі да трох гадоў.